27 верасьня праваслаўная царква адзначае адно з сваіх найбольшых сьвятаў – Узьвіжаньне Сьвятога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга. Сьвяткаваньне Ўзьвіжаньня запачаткаванае царквой пасьля таго, як рымская імпэратрыца Алена зьдзейсьніла паломніцтва ў Ерузалім у пошуках крыжа на якім быў расьпяты Ісус. Алена насамрэч знайшла крыж, а ў 325 годзе ейны сын імпэратар Канстанцін даў загад усталяваць крыж на Галгофе, каб усе жадаючыя маглі пакланяцца яму. У гонар гэтага і адзначаецца сьвята Ўзьвіжаньне. Адначасна ў гэты ж дзень прызначаецца строгі пост дзеля ўспаміну крыжовых пакутаў Збавіцеля.

Беларусы лічаць, што ў гэты дзень у лясох усе зьмеі зьбіраюцца разам, каб адправіцца на зімовы сон, таму 27 верасьня людзі не рызыкавалі хадзіць у лес. «Ва Ўзьвіжаньня пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару». Ўзьвіжаньне – першы дзень пачатку збору журавінаў. Таксама ў гэты дзень лічыцца канчатковым разьвітаньне зь летам. Беларусы казалі: «На Ўзьвіжаньне халат з плеч, а кажух на плечы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?