Італьянец, які прыязджаў восенню 2013 года ў нямецкі Мюнхен на фестываль піва «Актобэрфэст», цягам пяці тыдняў не мог адшукаць месца, дзе прыпаркаваў свой аўтамабіль.

Ілюстрацыйнае фота AFP

Ілюстрацыйнае фота AFP

Мужчына, які фігуруе ў СМІ як Андрэас О., распавёў, што пакінуў свой «Фальксваген» непадалёк ад трамвайных шляхоў, а затым паехаў у бок правядзення знакамітага мерапрыемства.

Калі «Актобэрфэст» завяршыўся, італьянец не змог згадаць, як называлася вуліца, дзе ён пакінуў машыну, і на якім менавіта трамваі ён прыехаў на фестываль.

Па словах Андрэаса, ён некалькі разоў аб'язджаў месца, дзе, як яму здавалася, мог знаходзіцца аўтамабіль, але пошукі ні да чаго не прывялі.

Тады ён развесіў па горадзе аб'явы, у якіх паабяцаў 200 еўра таму, хто дапаможа яму адшукаць машыну. Тым не менш, і гэта аказалася неэфектыўнай мерай. Да пошукаў падключылася і паліцыя.

За пяць тыдняў, што заняла ўся гэтая аперацыя, Андрэас прыязджаў ў Германію тройчы і зноў пачынаў блукаць па Мюнхене ў спробах успомніць месца паркоўкі.

Урэшце машыну ўдалося знайсці і ён змог забраць яе некалькі дзён таму.

Каментуючы гэты выпадак, у паліцыі адзначылі, што пасля піўнога фестывалю многія яго госці забываюць, дзе менавіта пакінулі свае машыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?