У Беларусі ў бліжэйшы час будзе зменена сістэма найму на працу. Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ААТ «Керамін».

«Нам, відаць, трэба вярнуць нешта накшталт характарыстык з папярэдняга месца працы, — сказаў Лукашэнка. — Вельмі многія разбасячыліся, прэзідэнт прымусіць выплаціць заробак, а мы будзем курыць або п'янымі хадзіць на працу».

«Мы павінны ў бліжэйшы час упарадкаваць сістэму найму на працу, пераходу з аднаго месца працы на іншае», — дадаў ён.

Гаворачы аб кантрактнай сістэме, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на працягу паўгода ўсе павінны перайсці на такую форму працы. «У нас яшчэ шмат людзей працуе без кантрактаў.

Няхай прафсаюзы [афіцыйныя, ФПБ] зоймуцца гэтым пытаннем», — сказаў ён.

«Ва ўсім павінен быць парадак. Так робіць ўвесь свет», — адзначыў ён.

Праваабаронцы і незалежныя прафсаюзы крытыкавалі прымусовы перавод работнікаў на кантракты, бо бачылі ў гэтым спосаб палітычнага кантролю над людзьмі. Кожны чалавек можа ў кожны момант страціць працоўнае месца, варта яму ў нечым запярэчыць уладам ці адміністрацыі. Зафіксаваны сотні выпадкаў звальнення за ўдзел у палітычнай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?