Аляксандр Лукашэнка патрабуе навядзення жорсткага парадку на ўсіх прадпрыемствах і выканання ўсіх раней дадзеных даручэнняў.
Аб гэтым ён заявіў сёння ў час наведвання ААТ «Керамін».
«Чаго на мяне крыўдаваць? Сказаў — рабіце, — адзначыў ён. — Пакуль вы мяне абіраеце, дазвольце мне прымаць рашэнні, а вы іх выконвайце».