Беларускі тэнісіст, алімпійскі чэмпіён Лондана ў міксце Максім Мірны хацеў бы працягнуць актыўныя выступленні на корце аж да Алімпіяды- 2016 у Рыа-дэ-Жанейра.

Максім Мірны разам са сваім бацькам сп. Мікалаем, фота БелТА

Максім Мірны разам са сваім бацькам сп. Мікалаем, фота БелТА

Пра гэта ён паведаміў сёння на анлайн-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БелТА.

«Безумоўна, вельмі б хацелася заставацца ў парадку да Гульняў у Рыа і выступіць на іх», — сказаў славуты тэнісіст. Разам з тым ён заўважыў, што чым болей гадоў, тым больш асцярожныя прагнозы адносна свайго ўдзелу ў турнірах робіць.

«З майго боку было б досыць легкадумна заяўляць, што я абавязкова буду гуляць да такога года, а ўжо тым больш прадметна казаць пра бразільскую Алімпіяду, да якой яшчэ тры гады, бо могуць узнікнуць акалічнасці, якія не дазволяць мне ўзяць у ёй удзел», — адзначыў Максім Мірны.

У той жа час ён падкрэсліў: «Сёння магу сказаць толькі адно: я раблю ўсё магчымае для таго, каб, прачнуўшыся раніцай, быць цалкам гатовым да ўдзелу ў чарговым турніры, знаходзячыся ў лепшай фізічнай форме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?