Zotye Z300 — гэта седан, скапіяваны з Toyota Allion. Фота Autobild.by.

Zotye Z300 — гэта седан, скапіяваны з Toyota Allion. Фота Autobild.by.

Пра гэта агенцтву «Бізнес-навіны» паведаміў генеральны дырэктар СП ЗАТ «Юнісон» Дзмітрый Ягораў.

Па словах Ягорава, у дылерскую сетку прадпрыемства паступіла 63 аўтамабілі Zotye Z300 для рэалізацыі на ўнутраным рынку.

Рознічная цана аднаго аўтамабіля складае 14,5 тыс даляраў.

СП ЗАТ «Юнісон» выпускае аўтамабілі Zotye Z300 паводле ліцэнзійнай дамовы.

Набыццё ліцэнзіі азначае, што на заводзе можа рабіцца не кітайскі, а беларускі аўтамабіль, пад уласным брэндам.

Як растлумачыў Ягораў, пакуль сабраны з імпартных машынакамплектаў аўтамабіль будзе рэалізоўвацца пад брэндам Zotye Z300.

«Паглядзім, як пойдуць першыя продажы. На падставе атрыманых вынікаў зробім выснову аб неабходнасці змены назвы аўтамабіля», — падкрэсліў гендырэктар «Юнісан».

Да канца года прадпрыемства плануе завезці машынакамплекты для зборкі яшчэ 100 аўтамабіляў. «Але рэальныя продажы (новай партыі) пачнуцца ў 2014 годзе», — удакладніў Ягораў.

Гендырэктар СП ЗАТ «Юнісон» таксама нагадаў, што кампанія плануе арганізаваць у Беларусі вытворчасць яшчэ некалькіх брэндаў аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0