Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін стаў уладальнікам пояса і дыплома аб прысваенні яму ганаровага 9-га дана ў карэйскім традыцыйным баявым адзінаборстве таэквандо.

Дыплом і ганаровы пояс яму ўручыў прэзідэнт Сусветнай федэрацыі таэквандо Чу Чхон Вунь.

Па словах Чхон Вуня, у свеце ўсяго некалькі чалавек узнагароджаны ганаровым поясам 9-га дана. Сярод іх ён назваў прэзідэнтаў і лідараў ЗША, Інданезіі, Гандураса, Іспаніі, Харватыі і Пакістана.

Уладзімір Пуцін таксама займаецца самба, дзюдо і мае чорны пояс па каратэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?