Прэзідэнт Браніслаў Камароўскі ў эфіры Radio Zet выбачыўся перад Расіяй за «абсалютна скандальныя падзеі каля пасольства» 11 лістапада ў Варшаве.
Прэзідэнт Камароўскі ў студыі Radio Zet, radiozet.pl
«Гэта ні чым нельга апраўдаць, можна толькі папрасіць прабачэння, — сказаў Камароўскі. — Ад імя польскай дзяржавы павінен выбачыцца, але мы ведаем, якія велізарныя страты для іміджу польскай дзяржавы зробленыя».
Прэзідэнт дадаў, што ў Польшчы хапае асяродкаў, зацікаўленых, каб краіна атаясамлялася з русафобіяй.
Нагадаем, 11 лістапада ў Варшаве правыя правялі «Марш незалежнасці», падчас якога, у тым ліку, былі спаленыя паліцэйская будка каля брамы расійскага пасольства. Таксама ўдзельнікі маршу спалілі вясёлкавую інсталяцыю ў цэнтры Варшавы, адбылася бойка паміж футбольнымі фанатамі і «антыфа».
Тым часам сёння нацболы закідалі фаерамі пасольства Польшчы ў Маскве.
Актывісты «Другой Расіі» правялі каля пасольства Польшчы ў Маскве акцыю пратэсту. Удзельнікі акцыі расцягнулі перад пасольствам банер з лозунгам «Расія ад Варшавы да Порт-Артура!». Актывісты закідалі тэрыторыю дыпмісіі фаерамі і дымавымі шашкамі.