13.11.2013 / 13:03

Дэпутат парламента: У нашай краіне, акрамя магчымасці працаваць, мала што ёсць 14

Дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Зінаіда Мандроўская [Пінская гарадская акруга №14 — НН] лічыць неабходным павышаць статус працы.

«Працуючы дэпутатам чацвёртага і пятага скліканняў, я ўвесь час звяртала ўвагу на тое, што неабходна павышаць у нашай краіне статус працы», — сказала намеснік старшыні парламенцкай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Зінаіда Мандроўская, каментуючы 13 лістапада журналістам планы ўрада ўвесці падатак для дармаедаў.

«Чалавек, які лепш працуе, павінен мець больш выгод, як падчас працы, так і пасля выхаду на пенсію. У нашай краіне, акрамя магчымасці працаваць, мала што ёсць», — заявіла дэпутат.

У той жа час, адзначыла яна, «вырашыць пытанне з дармаедствам, проста ўвёўшы падатак, вельмі складана». «Неабходны сур'ёзны комплексны падыход. У першую чаргу, я б разгледзела прычыны такой з'явы, як дармаедства. Таксама неабходна разгледзець, наколькі падатак будзе эфектыўны для ўсёй колькасці непрацуючых у Беларусі», — сказала Мандроўская.

Яна таксама падкрэсліла, што не ўсе непрацуючыя з'яўляюцца дармаедамі.

«Многія працуюць, але не плацяць падаткі. Калі яны ўтойваюць падаткі, то павінны тут падключацца падатковыя органы. Калі ж гэта дармаеды, то праблему трэба вырашаць у сацыяльнай плоскасці», — перакананая дэпутат.

Так, на яе думку, непрацуючых па віне алкагольнай залежнасці варта адпраўляць на прымусовае лячэнне, пасля якога, як лічыць Мандроўская, яны змогуць змяніць лад жыцця і знайсці працу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
зинке Мандроускай / Адказаць
13.11.2013 / 13:15
а ты часам не паблытала усю краину Беларусь з турмой? Якая польза ад твайго цискання кнопак ва уладзе? Перапрацавалася? У якой яшчэ краине магли прыдурки дадумацца увесьци падатки на непрацуючых? Там бы вас у турму самих загнали, за грабеж свайго народа. У мусульманских краинах жанчыны вельми рэдка працуюць и жывуць краины без таких як ты и лукашэнка. Нима дзе грошы браць вам, дык адыдзицк ад улады, бо не спраулиецеся з абаязками. Гэта з вас народ павинен спрасиць чаму давяли краину да такога стану?
0
Stary_los' / Адказаць
13.11.2013 / 14:21
предыдущий комментатор, видимо, живет по принципу "не читал, но осуждаю". Хоть один адекватный человек в парламенте осмелился высказать свою точку зрения.
0
ведаем этых смельчакоў! / Адказаць
13.11.2013 / 14:48
ласю Далі паперку і даручылі зачытаць.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру