Еўрапейская камісія ў супрацоўніцтве з Радай міністраў Паўночных краін выдзеліць 200 стыпендый грамадзянам Беларусі на навучанне ў еўрапейскіх універсітэтах у межах «Еўрапейскай стыпендыяльнай праграмы для маладых беларусаў» (ESSB).

Як паведамляе сайт ESSB, мэта стыпендыяльнай праграмы — «умацаваць падмурак будучага дэмакратычнага развіцця беларускага грамадства, даючы пакаленню маладых беларусаў доступ да вышэйшай адукацыі без ідэалагічнага складніка, у адпаведнасці з акадэмічнымі стандартамі міжнароднага ўзроўню».

Мяркуецца, што стыпендыяты праграмы пасля яе заканчэння будуць вяртацца ў Беларусь і стануць актыўнымі грамадзянамі, лідарамі, якія змогуць спрыяць мадэрнізацыі краіны.

ESSB выдзеліць мінімум 200 стыпендый на атрыманне ступені бакалаўра ці магістра ва ўніверсітэтах па ўсёй Еўропе. Праграма стыпендый адкрытая для ўсіх маладых беларусаў, якія маюць належную матывацыю для працягу сваёй даследчай дзейнасці, адпавядаюць акадэмічным, лінгвістычным і асабістым патрабаванням.

Патэнцыяльныя кандыдаты могуць падаць заяўкі з 15 лістапада па 6 снежня 2013 года на сайце www.essyb.eu, дзе таксама можна даведацца пра дадатковыя дэталі праграмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?