13.11.2013 / 14:23

Трыпціх Фрэнсіса Бэкана прадалі за фантастычныя $142 млн, пабіты рэкорд Мунка 9

Трыпціх «Тры эцюды Люсьена Фрэйда» Фрэнсіса Бэкана быў прададзены за $142,4 млн на аўкцыёне Christie's у Нью-Ёрку ў аўторак — гэта самая высокая цана за твор мастацтва ў гісторыі аўкцыёна.

Бэкан напісаў трыпціх ў 1969 годзе і быў незадаволены, даведаўшыся, што кожны быў прададзены асобна, бо ён хацеў, каб яны захоўваліся разам.

Праз шмат гадоў палотны ўз’ядналіся, дзякуючы рымскаму калекцыянеру магнату Франчэска дэ Сімонэ Нікеса.

Стаўкі былі першапачаткова высокія, бо аўкцыённы дом Christie's папярэдне ацаніў твор у $85 млн, а гэта самая высокая стартавая цана за ўсю гісторыю аўкцыёна.

Работа Бэкана пераўзышла па кошце карціну Эдварда Мунка «Крык»,

набытую ў Нью-Ёрку фінансістам Леонам Блэкам на аўкцыёне Sotheby's у мінулым годзе амаль за $120 млн.

0
І ў чым там справа? / Адказаць
13.11.2013 / 15:58
Што Фрэнсіс хацеў распавесці пра Люсьена? Як той таміўся на стуле і ёрзаў? Хай бы схадзіў прашвырнуўся па вуліцы. Ці яго як Баўмгертнера затачылі пад хатні арышт?
0
Гамафобам / Адказаць
13.11.2013 / 18:57
Аднаполыя шлюбы былі дазволены толькі з 2001 г. А тут - 1969! Люсьен і Фрэнсіс вымушаны былі цярпець крыўды ад гамафобаў - заставалася толькі ёрзаць на чым атрымалася, і пакутваць. Але іх песьня каханьня засталася ў вечнасці. Кожны закаханы чалавек сёння можа павесіць ілюстрацыю гэтага шэдэўра ў сваім алькове, гэтым загнаўшы цвік у тэзіс нацыстаў пра дэгенератыўнае мастацтва!
0
Ааааа, / Адказаць
13.11.2013 / 20:02
да гамафобаў дык гэта пра любоў???!!! Дык напісалі, што ў Люсьена была туча дзяцей ад тучы жанчын! Можа гэта ад якіх так шалеў?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру