Вярхоўная рада Украіны адклала да 19 лістапада разгляд законапраекта, які мог бы дазволіць адправіць асуджанага экс-прэм'ера Юлію Цімашэнку на лячэнне за мяжу.

Апазіцыя, якая настойвае на рашэнні гэтага пытання, сустрэла паведамленне спікера Рады Уладзіміра Рыбака пра закрыццё сесіі крыкамі «ганьба».

На мінулым тыдні пасланнікі Еўрапарламента Пэт Кокс і Аляксандр Кваснеўскі заклікалі ўкраінскі парламент да 12—13 лістапада прыняць так званыя «еўраінтэграцыйныя законы».

У мінулую пятніцу парламент прыняў у першым чытанні два з трох гэтых законапраектаў — аб пракуратуры і зменах у выбарчае заканадаўства. Але законапраект аб лячэнні вязняў за мяжой было прапанавана разгледзець 19 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?