13.11.2013 / 17:35

Фотаконкурс «За сталом Караткевіча» 4

Пісьменнік Адам Глобус за легендарным сталом.

Паводле сведчанняў сучаснікаў, Уладзімір Караткевіч перад тым як садзіцца пісаць, апранаў свежую кашулю і элегантны гарнітур…

Кнігарня «логвінаЎ» абвяшчае конкурс на самы элегантны здымак за сталом Караткевіча. Пераможцу чакае прыз у 700 тысяч рублёў і кніжныя прэзенты.

Што трэба, каб выйграць конкурс:

- Апрануцца элегантна
- Прыйсці ў кнігарню логвінаЎ (Незалежнасці 37а)
- Сфатаграфавацца ля легендарнага стала Караткевіча ў «паставе пісьменніка»
- даслаць здымак на фэйсбук «кнігарня логвінаЎ» ці на электронную пошту: lohvinaupress@gmail.com

Здымкі прымаюцца да канца фестывалю «Лятучы стол Караткевіча», да 26 лістапада 2013 года.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Кнехт / Адказаць
14.11.2013 / 16:07
Заслалі б стол абрусам, а то выглядае непрэзентабельна. Нехта падумае, што менавіта за такім абшарпаным і брудным сталом і сядзеў вялікі беларускі класік. Але ж тады ён быў, напэўна, новы і чысты.
0
Мужык / Адказаць
15.11.2013 / 15:44
Ідзі і засцялі, вучыцель. Караткевіч сядзеў за гэтым сталом, а не за тваім.
0
Максим Дизайнер / Адказаць
15.11.2013 / 19:04
Эх, жаль в кедах и с подругой нельзя. Типа писатель и муза.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру