The Guardian

The Guardian

Прынц Чарльз, якому ў чацвер споўнілася 65 гадоў, што ў Вялікабрытаніі з'яўляецца узростам выхаду на пенсію, вырашыў адмовіцца ад выплат і накіраваць іх на дабрачыннасць. Аб гэтым піша The Mirror.

Чарльз служыў на флоце і мае права на дзяржаўную пенсію ў памеры £110,15 штотыдзень.

Дзень нараджэння прынц сустрэў не ў Вялікабрытаніі, а ў Індыі, дзе ён знаходзіцца з візітам разам са сваёй жонкай Камілай, герцагіняй Карнуольскай.

У краіне ў яго запланаваны шэраг дыпламатычных сустрэч. Сімвалічнае свята будзе наладжана ўвечары ў пасольстве Вялікабрытаніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?