14.11.2013 / 16:16

Прызыў і дэкальтэ — новы ролік «ВаенТВ» 13

Кадр з роліка «Прызыў-2013».

Кадр з роліка «Прызыў-2013».

Кадр з роліка «Прызыў-2013».

Тэлекампанія «ВоенТВ» падрыхтавала да чарговага вайсковага прызыву новы ролік. «Прызыў-2013» адрозніваецца ад папярэдніх праектаў кардынальна новай канцэпцыяй — сацыяльная рэклама знята ў гумарыстычнай форме, паведамляе сайт тэлекампаніі.

Паводле задумы маладога рэжысёра Веранікі Жаўняк ўсе здымкі рабіліся ў рэжыме rapid (запаволеная здымка), што дазволіла акцэнтаваць увагу гледача на дэталях, выразна перадаць эмоцыі герояў.

Сюжэт роліка просты. У цэнтры ўвагі эфектная дзяўчына ў сукенцы са смелым дэкальтэ. Паходкай супермадэлі яна кіруецца ў бок вайсковай часці, збіраючы за сабой цэлы натоўп маладых людзей прызыўнога ўзросту.

Натоўп гэты стракаты — тут знайшлося месца хлопцам у касцюмах мядзведзя і Супермэна, міліцыянту, простым пацанам і нават школьніку з марожаным.

NN.by

0
J / Адказаць
14.11.2013 / 16:32
Мне вось цікава, на каго разьлічаная падобная дзермарэкляма?
0
Водар / Адказаць
14.11.2013 / 16:51
самое интересное, что призыв заканчивается через 2 недели..в этом призыв попасть уже сложно, к чему тогда реклама)
0
Даша / Адказаць
14.11.2013 / 16:53
"... кардынальна новай канцэпцыяй — сацыяльная рэклама знята ў гумарыстычнай форме..." Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=117835 А ролікі, знятыя "ВоенТв" да гэтага, значыць, сур'ёзныя былі? Ня смешныя? Вось той асабліва, дзе "...пушки, пулемётытанки..."? =)))))
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру