З 1 кастрычніка стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі будзе зніжана на 0,25 працэнтнага пункта, паведаміў карэспандэнту "Звязды" начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Анатоль Драздоў.
Адпаведнае рашэнне прынята праўленнем Нацбанка. Такім чынам, з пачатку наступнага тыдня ўзровень стаўкі рэфінансавання будзе складаць 10 працэнтаў гадавых. Папярэдняе зніжэнне стаўкі на 0,25 працэнтнага пункта было праведзена 1 верасня. Нагадаем, што ў адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі прадугледжваецца, што да канца гэтага года стаўка рэфінансавання павінна скласці 7—9 працэнтаў гадавых.