14.11.2013 / 19:50

Брэсцкія маладафронтаўцы агітуюць за вуліцу Каліноўскага 4

Брэсцкія актывісты міжнароднага грамадскага аб'яднання «Малады фронт» (Чэхія) праводзяць кампанію за прысваенне адной з вуліцы горада імя Кастуся Каліноўскага.

Як паведаміў БелаПАН ініцыятар кампаніі Яўген Скрабец, прычынай стала аб'яўленае Брэсцкім гарвыканкамам грамадскае абмеркаванне назвы новай вуліцы ў раёне Варшаўскай шашы.

«Мы выступілі з ініцыятывай назваць яе ў гонар нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага, таму што сёлета адзначаюцца 175-я гадавіна з дня яго нараджэння і 150-годдзе паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага. Тым больш у Брэсце, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў краіны, памяць пра Каліноўскага дагэтуль ніяк не ўвекавечана», — сказаў Скрабец.

Брэсцкія актывісты «Маладога фронту» заклікаюць грамадзян падтрымаць іх ініцыятыву і накіроўваць свае прапановы назваць гэту вуліцу іменем Кастуся Каліноўскага ў рэдакцыю газеты «Брестский вестник» (Брэст, вул. Міцкевіча, дом 25) ці на электронны адрас выдання brestvestnik@mail.by. У адпаведнасці з рашэннем гарвыканкама грамадскае абмеркаванне назвы новай вуліцы праводзіцца праз гэту газету і працягнецца да 20 снежня.

Апрача таго, падпісацца за вуліцу Кастуся Каліноўскага можна на старонцы www.vk.com/maladyfront. Сабраныя подпісы затым будуць адпраўлены ў Брэсцкі гарвыканкам.

«Далучыцца да распачатай намі кампаніі таксама можна, зняўшыся на фота з тэматычным плакатам, які мы перашлем, калі паслаць запыт на электронны адрас «Маладога фронту» press.mfront@gmail.com, або размясціўшы гэты плакат у офісе сваёй арганизацыі, — зазначыў Скрабец. — Мы спадзяемся, што ўсё гэта будзе садзейнічаць як аб'яднанню людзей у справе па ўвекавечанні памяці нацыянальнага героя, так і ў цэлым салідарнасці грамадзянскай супольнасці».

0
Uladzimitr / Адказаць
15.11.2013 / 11:24
U historyi Biełarusi nie tak šmat znakavych asob i imionau, da jakich naležyc i Kakinoŭski, i ich imionami treba nazyvac centralnyja vulicy haradoŭ i viosak, a nie niejkija pradmiesnyja prachody i abchody. Chaj by bieraściejski *Zachodni abchod* nazyvausia *vulica Mytnaja*, bo idzie ad pamiežnaha pierachodu, ale tolki nie Kalinoŭskaha ci Sapiehi. Liču, što prapanova maladafrontaŭca Skrabca niedalnabačnaja i škodnaja.
0
alex.ayo / Адказаць
15.11.2013 / 13:49
Цалкам згодны з Ўладзмітрам. Каліноўскі - адна з цэнтральных асоб нашай гісторыі. І ня можна хаваць вуліцу з яго імем па ваколіцах Берасця.
0
Alexsander / Адказаць
16.11.2013 / 05:17
По вашему мнению Западный Обход маленькая улица на окраине города? Если посмотрите карту города, то увидите, что находится она прямо в центре (т.к. западнее уже некуда), проходит/пройдет она через весь исторический Брест, а по своей пропускной способности будет не меньше главной улицы Московской (Машерова). По этой причине я двумя руками за, и всех друзей агитирую на подписи.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру