14.11.2013 / 22:58

Лукашэнка смяротніку, справа якога адпраўленая на перагляд: «Якое права ты маеш жыць на гэтай зямлі?» 18

Аляксандр Лукашэнка даручыў Генеральнай пракуратуры супольна з Вярхоўным судом больш старанна разбірацца ў рэзанансных справах, такіх як жорсткае забойства дзяўчыны ў Гомелі.

«Калі ты, нягоднік і падонак, ідзеш і не першы раз ужо робіш злачынства, забіваеш чалавека, то якое права ты маеш жыць на гэтай зямлі? Я не крыважэрны, але адплата і пакаранне павінны быць адпаведнымі. Вазьміце гэта на кантроль, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам генпракурора Аляксандра Канюка. — У адваротным выпадку мы ніколі не навядзем парадак і ніколі не панізім гэтую тэмпературу ў грамадстве. Цяжкія, асабліва цяжкія злачынствы: вінаваты — адказвай на ўсю катушку».

Нагадаем, Аляксандр Груноў абвінавачваецца ў здзяйсненні забойства з асаблівай жорсткасцю (студэнтка Наталля Емельянчыкава атрымала 102 нажавыя раненні). Суд над ім завяршыўся ў чэрвені. Тады яго прысудзілі да выключнай меры пакарання — расстрэлу.

Аднак у кастрычніку Вярхоўны суд задаволіў касацыйную скаргу яго адваката.

Першы працэс быў прызнаны памылковым, і справа накіраваная на перагляд. Цяпер судзіць Грунова будуць іншыя суддзі.

Паўторны суд над гамельчуком распачнецца 26 лістапада.

Аляксандр Груноў ужо пераведзены з камеры смяротнікаў мінскага СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў СІЗА Гомеля,

паведаміў праваабаронца Андрэй Палуда.

інф. tut.by

0
Кузьма / Адказаць
14.11.2013 / 23:03
Падпісваюся пад гэтымі словамі. Праваабаронцаў на Мадагаскар.
0
Міколаас / Адказаць
14.11.2013 / 23:23
Хутка і табе зададуць такое ж пытаньне :)
0
Да ... / Адказаць
14.11.2013 / 23:24
Артист, разыграл сценку для подъёма своего рейтинга. Зачот Шурик! Захаренко, Ганчар, Красовский, Завацкий, Карпенко ...?
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру