15.11.2013 / 02:08

Прафесар з Паўднёвай Каліфорніі плануе ўзводзіць дамы з дапамогай 3D-прынтара 2

Ужо 10 гадоў прафесар з Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі Берак Кошневіс канструюе 3D-прынтар, які мог бы ў літаральным сэнсе раздрукоўваць жылыя дамы.

Праект будынка Landscape House, які плануецца цалкам надрукаваць з дапамогай 3D-прынтара.

Амбіцыйны праект мяркуе і стварэнне з дапамогай вынаходніцтва часткі камунікацый, неабходных для дамоў. Паводле запэўненняў самога прафесара, да цяперашняга часу яму разам з камандай студэнтаў удалося вырашыць большую частку задач, звязаных з увасабленнем ідэі.

Галоўнай актуальнай на дадзены момант праблемай застаецца транспартаванне самога 3D-прынтара і неабходных матэрыялаў да месца будаўніцтва.

Паводле падлікаў Кошневіса, сістэма будзе здольная ўзвесці будынак плошчай 760 кв.м усяго за 20 гадзін, аднак эксперыментальныя ўзоры будуць меншыя, бо тэхналогія яшчэ недасканалая і патрабуе карэктываў па ходзе працы.

Прафесар лічыць, што яго вынаходніцтва зможа знайсці шырокае прымяненне ў выпадках неабходнасці экстранага ўзвядзення будынкаў або ў будаўніцтве бюджэтнага жылля.

Праца Берака Кошневіса — не першая спроба рэалізаваць ідэю друку дамоў. Архітэктар з Нідэрландаў Ян’яп Ройсенарс анансаваў з'яўленне пабудовы пад назвай Landscape House ужо ў 2014 годзе. Падобны праект быў і ў кампаніі 3D-shape».

0
Юрась Беларус / Адказаць
15.11.2013 / 09:29
Хутка і нядорага - за гэтым будучае. На сёння мы маем шмат будаўничых манаполій, якія будуць выціскаць з рынку жылля любыя спробы паніжэння кошту будаўніцтва жылля і змяншэння тэрмінаў уводу жылля. Яны з гэтага выціскаюць грошы. Вось бы наш так званы прэзідэнт праявіў дасведчанасць у гэтым пытанні і замест ператрахвання даў адпаведнае заданне Акадэміі навук?
0
Юрась Беларус / Адказаць
15.11.2013 / 12:41
Дах усё роўна трэба будзе рабіць па - старому, бо гэты прынтэр працуе толькі там, дзе патрэбна ГАРЫЗАНТАЛЬНАЯ ўкладка матэрыялаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру