«У 12 начы выпусцілі. Як па званку»,

— паведаміў сябра Міхася Мікола Дземідзенка. Мабільнік Мускага адключаны. Магчыма, хлопец адсыпаецца.

Міхася Мускага забралі ў армію проста з сутак пасля «Чарнобыльскага шляху» ў 2012. Спачатку далі 15 сутак, затым накінулі яшчэ пяць. І ў выніку адвезлі ў ваенкамат.

Міхась Мускі адмовіўся прыняць прысягу. Яму пагражалі крымінальнай адказнасцю, бо ў частцы, дзе ён служыў, салдаты абвесцілі галадоўку, а інфармацыя трапіла да журналістаў. Меркавалі, што хлопец падгаварыў саслужыўцаў да гэтага.

15 лістапада на сядзібе партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3-39) а 18.00 адбудзецца сустрэча з Міхасём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?