Пенсільванская газета Patriot-News выбачылася за перадавіцу, у якой назвала знакамітую Гетысбергскую прамову прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна «дурной», праз 150 гадоў пасля яе публікацыі.

Цяперашняя рэдакцыя выдання заявіла, што аўтары артыкула, апублікаванага ў лістападзе 1863 года, не зразумелі, якім важным, значным быў выступ прэзідэнта.

У разгар Грамадзянскай вайны паміж Поўначчу і Поўднем, у 1863 г., Лінкальн выступіў у Гетысбергу з прамовай, заклікаўшы ўсіх амерыканцаў да сапраўднай свабоды і раўнапраўя.

Цяперашні рэдактар газеты Patriot-News выказаў здагадку, што яго калегі ў сярэдзіне ХІХ ст. напісалі свой водгук пад уплывам палітычных настрояў — а можа быць, і алкаголю.

Пенсільванскае выданне раней было вядома як The Patriot and Union і ў гады Грамадзянскай вайны ў ЗША выступала на баку Поўдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?