16.11.2013 / 18:34

Слуцкія ўлады дазволілі мітынг у гадавіну Слуцкага збройнага чыну 3

Як паведаміў кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Слуцкі райвыканкам дазволіў правядзенне мітынгу ў Слуцку ў нядзелю 24 лістапада, ад 14 да 15-й гадзіны на гарадскім стадыёне.

Заяўку на правядзенне акцыі падавалі кіраўнік слуцкай суполкі партыі БНФ Віталь Амяльковіч і старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Сёння Амяльковіч ужо атрымаў афіцыйную паперу ад выканкама, паводле якой рашэнне было прынятае 14-га лістапада.

Напярэдадні мітынгу ўдзельнікі адзначэння наведаюць месцы пахаванняў вайскоўцаў Слуцкага збройнага чыну ў вёсках вакол Слуцка. Аляксей Янукевіч паведаміў, што арганізатары запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел у адзначэнні. З Менска ў Слуцк будзе арганізавана дастаўка аўтобусам.

Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы аказвалі супраціў савецкім войскам.

0
Браніслаў Дождж / Адказаць
17.11.2013 / 00:03
Нарэшце выходзя з галоў чырвоны дым.
0
Litwin-BIELARUS / Адказаць
17.11.2013 / 09:05
Годны зрабіла Улада пачын : Слуцкі - геройскі , святкуем мы, Чын !
0
Хе-хе / Адказаць
17.11.2013 / 12:23
То мабыць вырашалі не случакі, а Шапіра вырашыў прадставіцца лібералам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру