Брытанская пісьменніца Дорыс Лесінг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2007 года, памерла ў нядзелю ва ўзросце 94 гадоў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Лесінг нарадзілася ў Персіі (цяперашні Іран), затым яе бацькі пераехалі ў Радэзію (цяпер Зімбабвэ).

З 1937 года яна жыла ў Англіі. Сярод яе твораў — «Залаты сшытак», «Інструкцыя да спуску ў пекла», «Пятае дзіця».

Дорыс Лесінг захаплялася камунізмам, фемінізмам, пасля суфізмам, была персона нон грата ў краінах апартэіду, але перадусім яна заўжды заставалася пісьменніцай.

Яе падрабязную творчую біяграфію чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0