18.11.2013 / 09:23

 Бікіні-мыйка ў Гомелі ўвяла новыя «тэхналогіі» 5

Кіраваць танцоркамі бікіні-мыйкі будзе «каралева стрыптызу», якая працавала ў замежжы з уласным шоу

Кіраўніцтва «Жоўтай мыйкі» на Карбышава 4 у Гомелі працягвае ўдасканальваць новы сэрвіс — першую ў Беларусі бікіні-мыйку. У пятніцу зацікаўленым журналістам было абвешчана, што пастаноўкай танцавальнага шоу зоймецца прафесійная стрыптызёрша Эльвіра.

Дзяўчына зоймецца пастаноўкай нумароў — гэта значыць, будзе харэографам. Напярэдадні перад гасцямі і журналістамі яна паказала сольны выступ, пасля чаго «памыць» аўто выйшлі іншыя ўдзельніцы калектыву.

Эльвіра распавяла, што забаўляльнымі шоу яна займаецца ўжо больш за дзесяць гадоў, з якіх паўтара года прыйшліся на выступы за мяжой. У Турцыі ў дзяўчыны нават было ўласнае шоў.

За выступленнем з элементамі эротыкі пачалася рэальная мыйка аўтамабіля.

Наступным крокам у развіцці новага сэрвісу павінна стаць ужо анансаванае раней адкрыццё бікіні-мыйкі для аўталэдзі.

У рамках гэтага шоу мыць аўтамабілі будуць прывабныя маладыя людзі.

0
как так / Адказаць
18.11.2013 / 10:58
Неужели у нас мало измен, распада семей и страдающих от этого детей? О чем эти люди думают делая такие проекты?
0
2как так / Адказаць
18.11.2013 / 15:00
судя по фото посмотрев на этих страшил наоборот к жене попрешься :)
0
и я хачу / Адказаць
19.11.2013 / 00:55
а ци бяруць туды цётак гадоу па 80? Працоуную книжку з сабой патрэбна браць? Можа дазволяць хоць колы памыць ззаду? А як там тыдзень за тры личыцца?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру