28.09.2007 / 12:11

Вольгу Казуліну выгналі з працы 7

Яна працавала на прадпрыемстве «Альактив» намесьнікам дырэктара ў прававых і кадравых пытаньнях.

Старшую дачку палітвязня Аляксандра Казуліна звольнілі з працы. Раней ёй вынесьлі дысцыплінарнае спагнаньне. Вольга Казуліна працавала на прадпрыемстве «Альактив» намесьнікам дырэктара ў прававых і кадравых пытаньнях.

Паводле Вольгі Казулінай, яна ў пачатку ліпеня паехала на канфэрэнцыю ў Вільню, на якой абмяркоўваліся стасункі Расеі з Эўразьвязам. І гэта выпадала на працоўныя дні. Вольга папрасілася ў кіраўніцтва адпусьціць яе на гэты час у адпачынак за свой кошт.

Аднак 25 верасьня дырэктар прадпрыемства аб’явіў вымову Вользе Казулінай і ўчора звольніў яе з працы за прагул.

Паводле Вольгі Казулінай, цягам чатырох з паловай месяцаў ёй не плацілі заробак на прадпрыемстве.

“Дырэктар ведае, што я адна гадую дзіця. Мой бацька палітзьняволены і каб выратаваць свайго бацьку я мушу езьдзіць на канфэрэнцыі. Цяпер мяне выкідаюць на вуліцу”, — сказала дачка палітзьняволенага.

0
Міколка / Адказаць
28.09.2007 / 12:20
Такое ўражанне, што адмыслова дражніла... Такім самым чынам звольнілі маці Севярынца... Няўжо нельга было гэта ўлічваць...
0
іван Міколку / Адказаць
28.09.2007 / 12:32
так ня можна разважаць, браце. Выгналі б не за адно, то за другое. Але такімі звальненьнямі і зьдзекамі яны падпісваюць прысуд сваёй сыстэме.
0
Крывіч / Адказаць
28.09.2007 / 12:39
Дзіўна, што толькі сёньня звольнілі!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру