Кіраўнік дзяржавы прыляцеў у Баранавічы верталётам. Вайскоўцы рыхтаваліся да гэтага не адзін тыдзень.

Рыхтаваліся, дарэчы, і прадпрыемствы горада. Напрыклад, баваўнянае аб’яднанне з «інспекцыяй» наведалі прадстаўнікі экалагічнай службы, прымусілі выкапаць і вывезці засыпаны зямлёй металалом.

Старшыні Баранавіцкага райвыканкама выдзелілі «вяртушку» (сваіх верталётаў у рэгіёне няма). Ён абляцеў палеткі і паглядзеў, ці няма ў раёне беспарадку.

А на самой авіябазе за пару дзён да візіту пастралялі ненавязаных сабак. На працягу многіх гадоў яны дапамагалі вохраўцам (ваенізаванай ахове) сцерагчы самалёты і іншую вайсковую маёмасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?