БелаПАН

БелаПАН

У выставе ўзялі ўдзел больш як 200 грызуноў 30 парод, прывезеных з усіх куткоў Беларусі, Расіі і Украіны, паведамляе БелаПАН.

Гледачы маглі любавацца сірыйскімі і джунгарскімі хамячкамі, марскімі свінкамі, пясчанкамі, пацукамі і мышамі, шыншыламі, дэкаратыўнымі трусамі, а таксама чарапашкамі і вожыкамі.

Праграма выставы «Восеньскія слядочкі — 2013» уключала розныя конкурсы: паказ парод «Пацуковы баланс», «Хамячыны боўлінг», касцюмаванае шоу, «Самая жвавая пясчанка», «Самы гаспадарлівы хамяк», а таксама паказ пацучнай моды. Уладальнікі прадэманстравалі таленты сваіх дамашніх любімцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0