Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні хабару дырэктар ТАА «Агенцтва антыкрызісных тэхналогій і інвестыцый».

Як паведаміла прэс-служба КДБ, прызначаны гаспадарчым судом Мінска антыкрызісным кіраўніком у справе аб банкруцтве ТАА «Авеню Снаб» дырэктар вымагаў у заснавальнікаў гэтай арганізацыі хабар у памеры 4.000 долараў ЗША за спрыяльнае вырашэнне пытання аб непрыцягненні згаданых асоб да субсідарнай адказнасці на суму звыш 200 мільёнаў рублёў.

У дачыненні да затрыманага Упраўленнем КДБ па Мінску і Мінскай вобласці распачата крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару шляхам вымагання).

Для далейшага расследавання крымінальная справа перададзена ў Следчы камітэт Беларусі. Затрыманы змешчаны ў СІЗА КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?