Для Логвінава страта ліцэнзіі была балючым сюрпрызам.

Для Логвінава страта ліцэнзіі была балючым сюрпрызам.

Логвінава прыйшлі падтрымаць пісьменнік Уладзімір Арлоў (злева) і юрыст Андрэй Бастунец (справа).

Логвінава прыйшлі падтрымаць пісьменнік Уладзімір Арлоў (злева) і юрыст Андрэй Бастунец (справа).

Юлія Дарашкевіч была адной з укладальніц альбома, за які Логвінаў страціў ліцэнзію.

Юлія Дарашкевіч была адной з укладальніц альбома, за які Логвінаў страціў ліцэнзію.

У Вышэйшым гаспадарчым судзе адбыўся разгляд справы па пазове выдавецтва «Логвінаў» да Міністэрства інфармацыі. Мінінфа забрала ў выдаўца ліцэнзію. Ігар Логвінаў абскарджваў гэтае рашэнне.

Журналістаў з фота- і відэакамерамі у залу паседжанняў суда не пусціла ахова пад камандаваннем невядомага мужчыны ў цівільным, які адмовіўся назваць сябе і сваю пасаду.

Падтрымаць Ігара Логвінава прыйшлі выдатныя дзеячы грамадства і культуры Уладзімер Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Ігар Бабкоў, Вольга Шпарага, Павал Касцюкевіч.

«Справа, якая разглядаецца сёння, не руцінная і не шараговая, -- сказаў у судзе пісьменнік Уладзімір Арлоў. -- Гаворка ідзе пра лёс аўтарытэтнага выдавецтва. Яно працуе чатырнаццаты год. За гэты час выйшла каля 700 кніг. Выдавецтва з'яўляецца адным з лідараў па выданні мастацкай літаратуры па беларускай мове. Высокі суд, -- звярнуўся ён да суддзі, -- вашае рашэнне, якое дазволіла б працягваць выдавецтву сваю працу, было б адначасова і рашэннем у падтрымку нашай беларускай культуры».

Справу разглядала суддзя Таццяна Праташчык.

Інтарэсы Міністэрства інфармацыі ў судзе баранілі дзве спецыялісткі з юрыдычнай службы.

Суддзя адмовіла выдаўцу ў ягоным пазове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?