«Газпром» у хуткім часе стане спонсарам балгарскага футбольнага клуба «Леўскі». Сума кантракту складзе 2,7 млн еўра ў год.
Паводле звестак балгарскіх СМІ, кантракт узгоднены на 99%. Яго падпісанне чакаецца на працягу двух месяцаў.
У верасні 2013 года «Газпром» заключыў з ФІФА спонсарскае пагадненне на 2015-2018 гады. Яго кошт не паведамляецца. Акрамя таго, газавы манапаліст ужо з'яўляецца галоўным спонсарам футбольных клубаў «Зеніт» і «Шальке 04». Кампанія таксама рэкламуе сябе з дапамогай «Чэлсі» і сербскай каманды «Црвена Звезда». «Газпром» спансіруе Лігу Чэмпіёнаў.
Клуб «Леўскі» з Сафіі. Ён быў заснаваны ў 1911 г. і з'яўляецца адным з найбольш папулярных у Балгарыі. «Леўскі» 26 разоў станавіўся нацыянальным чэмпіёнам, больш тытулаў толькі ў сафійскага ЦСКА — 31.