Фота з фэйсбука Наталлі Манаевай.

Фота з фэйсбука Наталлі Манаевай.

Кандыдат філасофскіх навук Галіна Дракахруст памерла 16 лістапада. Ёй было 54 гады.

«Галіна была сацыёлагам, у 1990-ых яе даследаванні друкавала незалежная прэса. Галя застанецца ў нашай памяці годным і светлым чалавекам.

Не забудзем і тое, што ў 96-ым у яе кватэру ўварваліся некалькі бандытаў і жорстка яе збілі — яна была адной з першых ахвяраў «індывідуальнага тэрору» – напісаў у сваім фэйсбуку журналіст Радыё «Свабода» Сяргей Навумчык.

Пляменніца Галіны Дракахруст Наталля Манаева напісала, што апошнія шэсць месяцаў жанчына змагалася з ракам.

Цягам апошніх 12 гадоў яна разам са сваім мужам, палітычным аглядальнікам Юрыем Дракахрустам яны жылі ў Празе. Юрый працуе на Радыё «Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?