У цэнтр скандалу трапілі два ваеннаслужачыя памежнай заставы адзела памежнай службы «Прудок» (Гомель). Супраць іх завялі крымінальную справу за злоснае хуліганства.
«16 лістапада падазраваныя справакавалі канфлікт з наведвальнікамі кавярні ў в. Мілошавічы Лельчыцкага раёна, падчас якога пагражалі прымяненнем зброі.
У момант здзяйснення проціпраўнага дзеяння ваеннаслужачыя былі ў стане алкагольнага ап’янення», – паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
Памежнікі знаходзяцца ў ізалятары.