Як паведаміў карэспандэнт «НН», прыблізна ў 18.20 у панядзелак на станцыі метро «Акадэмія навук» (Маскоўская лінія) ў накірунку Кастрычніцкай плошчы каля дзесяці хвілін не хадзілі цягнікі.
Дзяжурная па станцыі паведаміла карэспандэнту, што прычына спынення руху звязаная з адсутнасцю сілкавання.
Паводле слоў карэспандэнта, некалькі чалавек на станцыі сцвярджалі пра задымленне.
Нагадаем, што апошні збой у працы метро назіраўся 16 лістапада. Тады на шляхах Аўтазаводскай лініі знайшлі выбоіну.
Днёі раней метро спынілася на Маскоўскай лініі з-за спробы самагубства.