19.11.2013 / 09:21

У Антарктыдзе знайшлі «сапраўдны Святы Грааль для навукі» 3

Міжнародная экспедыцыя навукоўцаў адшукала льдзіну, узрост якой ацэньваецца ў 2 мільёны гадоў.

Лёд, які б меў большы ўзрост, навуцы невядомы.

Як інфармуе lifenews, таўшчыня ільдзіны складае больш за тры кіламетры. Мяркуецца, што ў яе ніжніх слаях, якія пачалі фармавацца яшчэ да з'яўлення на планеце чалавека, ёсць нават замерзлае дагістарычнае паветра.

«Гэта сапраўдны Святы Грааль для навукі, — гаворыць даследчык антарктычнага клімату Тоні Прэс. — Лёд ўтрымлівае кліматычныя дадзеныя з глыбокага мінулага. У той перыяд клімат мяняўся значна часцей, чым цяпер».

З дапамогай гэтых ведаў навукоўцы маглі б спрагназаваць будучыя змены клімату на Зямлі.

Пачаць бурэнне навукоўцы змогуць не раней чым праз тры гады. Каб атрымаць дакладныя дадзеныя, трэба мець пробы з глыбіні да трох кіламетраў. А гэта складаны і дарагі працэс. Разгадка таямніцы клімату абыйдзецца навукоўцам ў 50 мільёнаў еўра.

Нагадаем, у чэрвені сёлета выбухнула сенсацыя: у Антарктыдзе група навукоўцаў з Еўропы і ЗША знайшла… тры піраміды. Яны заявілі, што піраміды маюць штучнае паходжанне і рыхтуюць туды экспедыцыю. Праўда, неўзабаве пачалі з'яўляцца абвяржэнні. Аднак піраміды можна разглядзець нават на здымках з космасу. 

0
Няхлюй / Адказаць
19.11.2013 / 11:07
Заходняя навука трымаецца на адкатах і расьпілах.
0
Пока все дома / Адказаць
19.11.2013 / 16:09
Не то, что наша, тёплая, ламповая, настоящая и, со все более глубокой ассоциацией с Россией, духовная.
0
Сырок разладу / Адказаць
19.11.2013 / 21:19
Так сама лед утрымлівае і замарожаныя старажытныя бактэрыі і вірусы. Святы Грааль можа нечакана стаць Скрыняй Пандоры.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру