Гэта першы ў Нясьвіжы помнік гісторыі й архітэктуры, які цалкам аднавіла прыватная фірма . Яе ўладальнік Іван Кулеш паведаміў, што праект рэканструкцыі папярэдне ўзгоднены з управай Міністэрства культуры па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны. На ўсе працы выдаткавана 210 мільёнаў рублёў. Фактычна асвоена больш як 300 мільёнаў.

Са словаў Івана Кулеша, хада рэканструкцыі выявіла неспадзяваныя складанасьці. Давялося ўмацоўваць сьцены, адкопваць значную частку падмурку, які пасьля рэканструкцыі ў 1760 годзе апынуўся у глебе на 50 сантымэтраў ніжэй, чым было першапачаткова. Ля брамы адноўлены брук. На сьценах — элемэнты мэталёвай дэкарацыі. Поруч усталяваныя каваныя лаўкі, сьвеціцца шматколерны вітраж.

Месьціч Казімер Чыркун кажа, што пасьля рэстаўрацыі зноў адраджаецца традыцыя, калі парачкі маладых праходзяць праз 10‑мэтровы калідор Слуцкай брамы.

— Так павялося, — кажа дзядуля, — я гэтак рабіў таксама. Жаніўся ў Нясьвіжы і на лёс не крыўдую. Чатырох унукаў дачакаўся.

Цяпер Слуцкую браму ў Нясьвіжы называюць «бабуляй у вясельным убраньні». Яна мае бялюткі колер, шыкоўны дах, чырвоныя дзьверы з дубу.

Беларускі гісторык Анатоль Трусаў нагадвае, што ў Нясьвіжы некалі, акрамя Каляровы вітраж (Слуцкая брама)Слуцкай, былі яшчэ тры брамы: Клецкая, Віленская і Замкавая. У Беларусі, як удакладняе суразмоўца, такія збудаваньні тыповыя:

— У палову 16‑га стагодзьдзя на Беларусь прыйшоў новы стыль — рэнэсанс. Ён прынёс зь Італіі сыстэму бастыённых умацаваньняў. У гэты час большасьць беларускіх гарадоў была абнесеная землянымі валамі. А ўваходы між валоў ўяўлялі вялікія каменныя вежы‑брамы. На жаль, засталося іх вельмі мала. Самая знакамітая — гэта славутая Вострая брама ў Вільні. На Беларусі, акрамя Слуцкай брамы, такіх практычна не засталося».

Са словаў Алега Трусава, цяпер архітэктурны помнік далучаны ў ахоўны Сьпіс ЮНЭСКА разам зь іншымі каштоўнасьцямі Нясьвіжу.

Галіна Баравая, BulletinOnline.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0