Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч ўзначаліць дэлегацыю на 11-м пасяджэнні Савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве абласцей, міністэрстваў, органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі і Калінінградскай вобласці.
Падчас візіту 20—21 лістапада плануецца сустрэча Пятра Пракаповіча з губернатарам Калінінградскай вобласці Мікалаем Цуканавым.
Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю, у тым ліку ў транспартнай, прамысловай, будаўнічай, сельскагаспадарчай, гуманітарнай сферах, а таксама перспектывы далейшага развіцця гандлёва-эканамічных адносін.
0
0
0
0
0
0