Аляксандр Лукашэнка 20-21 лістапада зробіць афіцыйны візіт у Азербайджан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка краіны.
Праграмай візіту запланаваны перамовы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе.
Па выніках перамоваў прадугледжваецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах. Азербайджан з'яўляецца важным для Беларусі гандлёва-эканамічным партнёрам.
З 2006 па 2012 гады тавараабарот паміж дзвюма краінамі павялічыўся ў 6 разоў і па выніках мінулага года склаў $ 223,3 млн.
У студзені-верасні гэтага года тавараабарот дасягнуў $ 216 млн.
Адным са значных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляецца вытворчая кааперацыя. У Азербайджане ажыццяўляецца зборка беларускіх трактароў, грузавых аўтамабіляў, камунальнай тэхнікі, аптычнага абсталявання і свяцільнікаў, ліфтаў.