Аляксандр Лукашэнка аб'явіў падзяку міністру працы і сацыяльнай абароны Марыяне Шчоткінай.

«Гэтай узнагароды яна ўдастоена за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 лістапада.

Марыяна Шчоткіна нарадзілася 20 лістапада 1958 года на востраве Кальдзін Мурманскай вобласці. У 1982 годзе скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Жданава па спецыяльнасці «фізіка», у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

З 1982 года па 1985-ы працавала інжынерам вытворчага аб'яднання «Інтэграл» затым — настаўніцай фізікі, намеснікам дырэктара школы, дырэктарам школы, начальнікам упраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска.

З 2003 года па 2005-ы — намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска, з 2005 года па 2007-ы — старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

З 2007 года працавала на пасадзе намесніка міністра, першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны. З 4 снежня 2009 года — міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?