28.09.2007 / 14:47

Тралейбусны маршрут №2 дажывае апошнія дні 2

Менская «двойка», нядаўна выцесьненая з галоўнага менскага праспэкту «эстэтычнымі прычынамі» і «сотым» аўтобусам, нядоўга праіснавала на рэшце колішняга маршруту. 1-га кастрычніка яе заменяць на 62-гі аўтобус.

Менская «двойка», нядаўна выцесьненая з галоўнага менскага праспэкту «эстэтычнымі прычынамі» і «сотым» аўтобусам, нядоўга праіснавала на рэшце колішняга маршруту. 1 кастрычніка яе заменяць на 62-гі аўтобус.

Пасьля таго, як з праспэкту прыбралі тралейбусныя лініі, даяжджаць на «двойцы» да мэтро стала складаней і даўжэй. А да станцыі «Парк Чэлюскінцаў» ад тралейбуснага прыпынку даводзілася ісьці палову бульвара Талбухіна. Ня ўсім гэта было пад сілу і ўсім не падабалася.

Нейкі час абмяркоўваліся пляны зрабіць на бульвары разваротнае кальцо бяз выезду тралейбусаў на праспэкт, але ўрэшце быў абраны прасьцейшы шлях: тралейбус замянілі аўтобусам.

Новы аўтобусны маршрут №62 будзе цалкам дубліраваць шлях «двойкі» ад ДС «Каліноўскага» да бульвара Талбухіна, адно што зможа выяжджаць на праспэкт, не парушаючы эстэтычнай гармоніі галоўнай менскай магістралі.

62‑гі стане першым аўтобусным маршрутам на бульвары Талбухіна і вуліцы Кнорына, дагэтуль выключна тралейбусных.

Фота photo.bymedia.net

АК

0
j / Адказаць
28.09.2007 / 16:32
эстэтычнай гармоніі галоўнай менскай магістралі трэш!!!
0
IKS / Адказаць
28.09.2007 / 20:28
буээээ :( Зялёныя, ванючыя соткі. Эстэтыка...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру