Ніводзін чалавек не скажа, што ў Беларусі існуе тэлефоннае права», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада на нарадзе па пытанні ўдасканальвання дзейнасці судоў і органаў юстыцыі.

«Мне каштавала немалых намаганняў, каб засцерагчы вас ад тэлефоннага права, — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта. — Усё павінна быць сумленна. Ніхто не можа даць указанне суддзі. Ніхто не можа націскаць на суддзю. Усё павінна быць незалежна.

Суддзя судзіць толькі на падставе закону. Мы — слугі народа. Я не першы раз гэта паўтараю. Мы павінны служыць народу, і я як прэзідэнт, і вы — тыя, каго я прызначаю».

Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала заявіў, што судзейскі корпус адчувае поўную незалежнасць.

Праваабаронцы ж сцвярджаюць, што дзясяткі суддзяў у нашай краіне за гады кіравання Аляксандра Лукашэнкі выносілі палітычна матываваныя прысуды. Сярод асуджаных былі і шматлікія ягоныя канкурэнты на прэзідэнцкіх выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?