У Беларусі павінен быць уведзены ўтылізацыйны збор.

Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар холдынгу «БелГАЗаўтасэрвіс» Міхаіл Супруновіч.

«Гэта не толькі абарона рынкаў, але і рашэнне экалагічнай праблемы», - лічыць ён.

Паводле меркавання Супруновіча, велічыня збору павінна быць раўназначным той, якая дзейнічае ў Расіі. Для легкавікоў гэта каля $600, для грузавікоў і аўтобусаў - каля $4500.

«Будзе ўводзіцца утылізацыйны збор - на гэтую суму будзе ўзрастаць і цана аўтамабіля. Нікуды не дзенешся», - канстатаваў кіраўнік холдынгу.

Ідэю ўвядзяння ўтылізацыйнага збору ў Расіі пралабіравалі расійскія вытворцы. Нібыта клапоцячыся пра экалогію, яны перадусім адсвойваюць свае інтарэсы ў барацьбе з еўрапейскімі, азіяцкімі і амерыканскімі вытворцамі. Замежныя аўто даражэюць, значыцца, «лады» з «газэлямі» выглядаюць больш прывабна.

Увядзенне ўтылізацыйнага збору ў Беларусі прывядзе да прапарцыйнага падаражання на ўсіх сегментах аўтарынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?