28.09.2007 / 17:08

Былым падазроным у віцебскіх выбухах заплацілі за 6 месяцаў у СІЗА 2

З братоў Мурашкаў таксама зьнялі ўсе абвінавачваньні.

Як стала вядома Еўрарадыё, з былых падазроных па справе прыналежнасці да выбухаў у Віцебску братоў Мурашкаў абвінавачванні ў злачынстве знятыя цалкам. Ім нават выплацілі кампенсацыю за 6 месяцаў знаходжання ў следчым ізалятары. Праўда, суму кампенсацыі Юра Мурашка назваць адмовіўся.

Юра Мурашка: «Калі сыходзіць з тых прэцэдэнтаў, якія былі, то сума даволі дастатковая».

Гаварыць на тэму, ці рабіўся на братоў падчас следства псіхалагічны альбо фізічны ўціск, Юры Мурашка катэгарычна адмовіўся. Сказаў толькі, што марыць усё забыць, як страшны сон.

Паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі

Глядзі яшчэ:
КДБ датычнае да выбухаў у Віцебску?

0
Крывіч / Адказаць
29.09.2007 / 12:12
Юры Мурашка катэгарычна адмовіўся, бо яго прымусілі даць распіску, пра тайну следства.
0
KK_Tiamu / Адказаць
30.09.2007 / 14:56
Вот так работает бел правосудие... Уверен по бт не слова не скажут
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру