Акрамя таго, плэеры Winamp Media не будуць больш даступныя для запампоўкі. Калі ласка, запампуйце апошнюю версію да гэтай даты. Дзякуй за падтрымку супольнасці Winamp цягам больш чым 15 гадоў», — такре паведамленне сёння апублікаванае на сайце Winamp.com.

Такім чынам, версія Winamp 5.66 стане апошняй ва ўсіх сэнсах гэтага слова.

Слаўная гісторыя легендарнай праграмы на гэтым скончаная.

З артыкула The Men Who Stole the World 2010:

«У 1997 годзе Джасцін Франкель, 18-гадовы хакер з Арызоны, напісаў бясплатны mp3-плэер, названы WinAmp, які стаў абавязковай праграмай для камп’ютараў з Windows і дапамог рэвалюцыі лічбавай музыкі. За 18 месяцаў пасля рэлізу 15 мільёнаў чалавек спампавалі яго праграму.

Праз тры гады Франкель напісаў Gnutella, p2p-пратакол перадачы файлаў, дэцэнтралізаванай, у адрозненне ад Napster, такім чынам ён не мог быць адключаны прымусова. Мільёны да гэтага часу ім карыстаюцца.

Джасцін атрымаў прыбытак вельмі рана. У 1999, пасля таго як WinAmp стрэліў, AOL купіла плэер і кампанію Франкеля Nullsoft, прыблізна за 100 мільёнаў даляраў. Франкель стаў работнікам AOL, да таго ж вельмі багатым у свае 20 гадоў.

Гэта не стала добрым зліццём. Разам з Nullsoft Франкель павінен быў пісаць найлепшае праграмнае забеспячэнне, якое мог, і аддаваць яго ў пустэчу. У AOL гандаль праграмным забеспячэннем згубна адбіваўся на якасці прадукту. Франкель успамінае: «Тое, над чым я працаваў, было падобнае да спробаў атрымаць прыбытак ад кожнага прадукту. Мы ажыццяўляем угоду з гэтымі кампаніямі, таму прадукт павінен зарабляць. Але нікога не хвалявала меркаванне карыстальніка».

Тым часам Франкель пісаў Gnutella ў вольны час.

Гэта было выдатнай задумкай: у адрозненне ад Napster, сістэма была цалкам дэцэнтралізаванай, без галоўнага сервера і кнопкі «ВЫКЛ», якую маглі націснуць юрысты. Ён выклаў яе ў інтэрнэт у сакавіку 2000 з нататкай «Бачыце? AOL можа рабіць добрыя рэчы!» Але перавынаходніцтва Napster не прымусіла Франкеля палюбіць AOL, велізарную інтэрнэт-кампанію, якая спрабавала ўз'яднацца з Time Warner, якраз падчас судовага працэсу над Napster. Ён звольніўся ў 2004 годзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?