Расійскія карыстальнікі кожны месяц задаюць Яндэксу больш за 500 тысяч запытаў са словам «беларускі», якія маюць непасрэднае дачыненне да краіны.

Сярод беларускай прадукцыі расійскія карыстальнікі часцей за ўсё шукаюць вопратку. У кастрычніку 2013 на яе прыйшлося 37 % усіх запытаў расейцаў пра беларускія тавары. Карыстальнікаў у першую чаргу цікавяць трыкатаж, бялізна, сукенкі і касцюмы з Беларусі.

Папулярнасцю карыстаецца і беларуская мэбля, на якую прыпадае 29 % запытаў расейцаў пра беларускія тавары. Касметыка займае 12 %, тавары для рамонту – 9%, абутак – 6%. Даволі актыўна расійскія карыстальнікі шукаюць мяса-малочныя прадукты (3% зваротаў). У ліку «шуканых» расейцамі беларускіх тавараў таксама апынуліся тэкстыльныя вырабы (2 %) і тэхніка (1% ).

Перавагі расейцаў у дачыненні да некаторых тавараў выбарчыя. Напрыклад, адным з самых папулярных тавараў у катэгорыі «Мэбля» выступаюць беларускія кухні з дубу, а з тавараў для рамонту – дзверы з масіва і керамічная плітка для ваннай.

Сярод беларускіх прадуктаў харчавання вельмі запатрабаваныя каўбасы і тушонка, з тэкстылю – пасцельная бялізна і льняныя вырабы, з тэхнікі – халадзільнікі, трактары, дрэваапрацоўчыя станкі і мотаблокі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?