Увядзенне новага транспартнага падатку ў Беларусі можна чакаць у 2014 годзе. Пра гэта сёння журналістам у Мінску паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.

Урад прапаноўвае для паляпшэння якасці беларускіх дарог увесці такую меру, бо сродкаў, што выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэту на ўтрыманне дарог недастаткова.

«Калі грамадзяніну-аўтаўладальніку прадастаўляюць камфортныя ўмовы праезду па тэрыторыі рэспублікі, за гэта трэба плаціць. Мы лічым гэта справядлівым», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Ён звярнуў увагу, што да гэтага часу ў Беларусі такога плацяжу не было. Яго велічыня будзе залежаць ад некалькіх фактараў.

Па словах Анатоля Калініна, прыватныя асобы будуць уносіць адпаведную пошліну пры праходжанні дзяржтэхагляду.

Адказваючы на пытанне, ці будуць прадугледжаныя льготы для пенсіянераў, віцэ-прэм'ер сказаў: «Гэта добрае пытанне. Пакуль мы яго не разглядалі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?