21.11.2013 / 17:09

Украінскі ўрад прыпыняе падрыхтоўку Асацыяцыі з ЕС, аднаўляе перамовы з Расіяй 47

Адпаведнае распараджэнне было апублікавана ў чацвер.

У распараджэнні прэм'ера Азарава гаворыцца аб прыпыненні падрыхтоўкі падпісання Дамовы аб асацыяцыі з Еўрасаюзам, якую, як меркавалася, Украіна павінна была падпісаць у лістападзе ў Вільні на саміце Усходняга партнёрства.

Гэтае рашэнне было прынята «з мэтай забеспячэння нацбяспекі, больш дэталёвага вывучэння ды распрацоўкі комплексу захадаў, якія неабходна здзейсніць для аднаўлення страчаных аб'ёмаў вытворчасці ды кірункаў гандлёва-эканамічных адносін з Расійскай Федэрацыяй ды іншымі дзяржавамі СНД».

У сваім распараджэнні прэм'ер-міністр даручыў МЗС, Мінэканамразвіцця і Мінпрампалітыкі Украіны прапанаваць ЕС і Расіі утварыць камісію на трохбаковай аснове для распрацоўкі існых пытанняў.

«Аднавіць актыўны дыялог з Расійскай Федэрацыяй ды іншымі краінамі Мытнага саюза дзеля ажыўлення гандлёва-эканамічных сувязяў з мэтаю зберажэння ды ўзмацнення супольнымі намаганнямі эканамічнага патэнцыялу дзяржавы», — гаворыцца ў распараджэнні Азарава.

Такім чынам, можна канстатаваць, што ціск Расіі даў плён і Украіна прыпыняе працэс еўраінтэграцыі. Ад лета Масква зрабіла некалькі пагрозлівых крокаў, у тым ліку абмежавала імпарт шэрагу ўкраінскіх тавараў, ад трубаў да цукерак.

Расійскі прэм'ер Мядзведзеў таксама папярэдзіў, што ў выпадку падпісання Дамовы аб свабодным гандлі з ЕС створыць немагчымыя бар'еры на шляху ўкраінскіх тавараў.

Еўрасаюз абяцаў узамен Украіне падтрымку, але хутчэй інстытуцыйную і крэдытную, а не жывыя грошы, якія Украіна губляе ад расійскіх дэ-факта санкцый.

Мікола Бугай

0
голодомор / Адказаць
21.11.2013 / 17:22
Решили наступить на белорусские грабли, ну ну. И что же вас ждёт? Такой же сталинский недоделанный маразм и ж@па.
0
Richtigman / Адказаць
21.11.2013 / 17:44
"Верной дорогой идёте товарищи !" ( Из коммунистического прошлого - в кабалистическое настоящее!) Захацелі танны газ? Кіяў ў кабале - завяз !
0
Inhvar / Адказаць
21.11.2013 / 17:47
Можа i правiльна,ня ведаю чаму але я таксама апошнiя днi актыўна каментаваў на украiнскiх сайтах(зразумела на белмове),пра тое што вам не патрэбны гэты ЭЗ,а патрэбна нешта iншае(зразумела не расейскi мытны зьвяз).
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру