Еўрарадыё

Выступаючы сёння перад дэпутатамі нацыянальнага сходу, прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч назваў лічбу новага падатку, які плануецца ўвесці ў 2014 годзе на аўтамабілі.

Ён сказаў, што гэта не такая вялікая сума, пра якую пішуць у інтэрнэце, і прывёў канкрэтныя лічбы.

Так, напрыклад, уладальнік «Жыгулёў» будзе плаціць 390 тысяч рублёў на год, а «Фальксвагена» — 650 тысяч рублёў.

«Ну а калі ты маеш «Мэрсэдэс», то плаці мільён»,— дадаў Мясніковіч

Прэм’ер сказаў, што ўсе гэтыя падаткі будуць выкарыстаныя на адну мэту — паляпшэнне якасці дарог.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?