З пачатку кастрычніка валанцёры зоаабарончых арганізацый сталі рэгулярна знаходзіць на мінскіх вуліцах скалечаных ці мёртвых катоў і сабак. Мяркуецца, што ў сталіцы дзейнічае скуралуп ці група скуралупаў.

Цяпер за жорсткае абыходжанне з жывёламі ў Беларусі прадугледжана толькі адміністрацыйная адказнасць — штраф ад 10 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт. Карэспандэнты БелаПАН пацікавіліся ў мінчан, як, на іх думку, трэба караць скуралупаў?

«Не шкадаваць, аж да турмы. Ці пальцы ім адсякаць».

«Павінны быць прадугледжаныя санкцыі, але ніяк не суд Лінча».

«Мне здаецца, пакаранне нічога не дае. Яно нараджае толькі агрэсію». «Павінна быць крымінальная адказнасць».

«На першы раз даваць вельмі вялікі штраф, паўторна — тэрмін».

«Іх трэба пакараць так, каб памяталі ўсё жыццё».

«У першую чаргу неабходна псіхіятрычная экспертыза, а далей перадаць яго органам».

«Лячыць, калі дапаможа».

«Гэтак жа, як педафілаў, — да сцяны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?