У пасёлку Удзельная Раменскага раёна Маскоўскай вобласці 21 лістапада каля 14 гадзін пасля тушэння пажару знойдзены целы дзвюх грамадзянак Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Па гэтым факце следчымі органам Следчага камітэта (СК) Расіі па Маскоўскай вобласці праводзіцца даследчая праверка, паведаміў СК.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару з'явілася неасцярожнае абыходжанне з агнём, прычынай смерці жанчын — атручэнне чадным газам.

Ажыццяўляюцца праверачныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставін здарэння. Праводзіцца судова-медыцынскае даследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?