Нарада з удзелам кіраўніка дзяржавы па прагнозных дакументах на 2014 год запланавана на наступны тыдзень, паведаміў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў 22 лістапада пасля сустрэчы з дэпутатамі парламента. 

Ён адзначыў, што пасля дапрацоўкі прагнозных дакументаў з дэпутатамі яны будуць пададзены на разгляд Аляксандру Лукашэнку. «Пасля ўважлівага разгляду канструктыўных прапаноў дэпутатаў мы будзем на 100% гатовы падаць прагноз прэзідэнту», — сказаў Снапкоў. 

Арыенціровачна нарада пройдзе 29-30 лістапада, сказаў міністр. 

Як паведамлялася раней, да гэтага часу органы дзяржкіравання падрыхтавалі праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2014 год, праект рэспубліканскага бюджэту, а таксама праект асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на наступны год. 

Прагнозныя дакументы прадугледжваюць, што рост ВУП Беларусі ў 2014 годзе складзе 3,3%, інфляцыя знізіцца да 11%, рэальная (з улікам інфляцыі) заработная плата павялічыцца на 4,6%. Экспарт тавараў і паслуг вырасце на 11,6%. Сальда гандлёвага балансу складзецца станоўчым у 105 млн. долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0